Госпаду Богу памалюся, Мацi Прачыстай пакланюся. Не сама з сабою, Гасподзь са мною. Прачыста Мамачка, стань на помач. Станаўлю раба (рабу, калi захiст робiм жанчыне) (Iмя) на срэбраным кругу, на залатым масту (абвесцi лентай круг па сонейку вакол чалавека). Мацi Прачыстая шаўковыя шнуры чапае, шаўковымi шнурамi (Iмя) абводзiць, наперадзi жаркае сонца становiць, залатым крыжам пабiвае, нячыстую сiлу ад (Iмя) адбiвае. I ты, Святы Мiхаiл-Архангел, сталяным кап`ем пабiваеш, нячыстую сiлу ад (Iмя) адбiваеш. Сам Гасподзь Iсус Хрыстос Святым Духам дыхае, нячыстую сiлу ад (Iмя) адганяе. Амiн.
Ленту обвязать вокруг талии того, кому ставим оберег.