Черная магия и Руны

  • 20 Октябрь 2017, 02:58:46
  • Добро пожаловать, Гость
Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.

Расширенный поиск  

Новости:

Приглашаются желающие обучиться гаданию и магической диагностике на картах Таро: Теней, Райдера-Уэйта, Кроули. Подробная информация здесь: http://chernayamagiya.com/forum/index.php/board,48.0.html

Автор Тема: Загавары цяжарным  (Прочитано 2514 раз)

Мирочка

  • Ветеран
  • *****
  • Репутация: +1640/-0
  • Вес голоса: 164
  • Мирочка has no influence.
  • Сообщений: 1900
  • u know it feels unfair.there's magic everywhere.
Загавары цяжарным
« : 14 Май 2014, 00:42:42 »

Пры родах

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамачцы ўкланюся, яко­му там дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Ішоў Гасподзь па гары, Пра­чыстая Маці - па даліне. Гасподзь - з залатымі замкамі, Maui Пра­чыстая - з шаўковымі шнуркамі. Шаўковыя шнурочкі, расшнурынеся, залатыя замочкі, разамкніцеся, а косці з касцямі разайдзіцеся. Ці князь, ці княгіня на етым свеце бываці. Ішла Прачыста Маці рабу божаму (імя) помачы даваці, штоб нажымы бралі і не адпускалі.

Пры родах ці калі целіцца, бярэце вадзічкіў кружачку, трыжды зачэрпваеш і гаворыш.

***
Парадзісе

Сячыся, рубайся і на еты свет, младзенец, яўляйся.

Таксама давалася парада самому параджэнцу ў выглядзе прыкладна такіх слоў:

- А ты, ангел, не ляжы, ножкамі напіхайся, даверху дабірайся.


***
Парадзісе

Божа Маці, прыйдзі мяне ратаваці, мае цела распрастаці, мае жылкі выпраўляці.

***
На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Маці пак­ланюся. Я — словамі, Бог - з помаччу рабе божай Ганне роды адкрываці. Залатыя ключыкі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, адчыніцеся. А ты, ангел, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.

***
Ішоў сам Гасподзь з небяса, згубіў залатыя ключы з-пад паяса. Мацер Божая ішла, залатыя ключы знайшла. Замкі, атапрыцеся, царскія вароты, атварыцеся, паясы, развяжыцеся, раба божая (імя), з дзіцёнкам разлучыцеся.

***
Чэраз поле чыстае, чэраз мора быстрае шла Маць Прачыстая. Там яна траўку рвала, вадзіцу брала, рабу божую Ганну ўсё цела падмывала і ў мора спускала. Як па мору вадзіца разыходзіцца, так штоб у рабы божай Ганны косці разыходзіліся. Я не знаю, сам Гас­подзь Бог знае і нам памагае. Я - з словам, Гасподзь - з помаччу і Святым Духам.

***
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Матцы пакланюся. Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, за ім Прачыстая Матка ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс. - Куды ты, Маць Прачыстая, ідзёш? - Iду я парадніцу адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ты ж, младзенец, ці младзtнка, пара табе з жывата выхадзіці, парадніцы кроў разліці. - Прашу я цябе, Прачыстая Маць, к сабе на помач з сваей правай рукою.

***
Замова для палягчэння родаў

Залатые варата аткрываюцца, у рабы божай (імя) роды начінаюцца. Дай. Бог, дзіцяці белае цельца. Амінь.


Калі ў цяжарнай жанчыны пачынаюцца схваткі, трэба паста­віць стол на сярэдзіну кухні, чыста памыць яго паверхню. Тры разы пачытаць "Отча наш" і, узяў цяжарную жанчыну за руку, тры разы абвесці яе па гадзіннай стрэлкі вакол стала, пры гэтым тры разы прачытаць замову. Затым на чатыры вуглы стала наліць свячонай воды. Цяжарная жанчына павінна выпіць гэтую воду вуснамі, трымаючы рукі за спіною.

Дапамагло вялікай колькасці цяжарных жанчын. На жаль, бабу­ля не помятое імёны ўсіх каму яна дапамагла. Але сярод іх былі Вішнеўская СМ., Дамасевіч Д.В. і Моніна Ю.В.

***
Для добрых радзін жанчын

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыстая Божая Маці з прыстолу уставала, рабе божай (імя) пома­чы стала, залатыя ключыкі дзяржала, царскія вароцечкі адмукала. Косці-мосці, разыйдзідеся, а ты, дзіцятка, на гэты свет явіся. Госпадзі, памажы, прыступі ды хутчэй асвабадзі. Амінь, Госпадзі.

***
К родам
Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Маці Божая сына радзіла, не стагнаўшы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Богу памалюся. Ішла Божая Маці па залатых пясках, па залатых мастах. Сустракае яе Ісус Хрыстос. - Куда ідзеш, Божая Маць. -Iду рабе божай (імя) замкі адкрываць, вароты адпіраць, младзенца выпускаць.

***
На благапалучныя роды

Над цёмнымі сводамі, цёплымі воламі чалнок качаецца. Каму плысці ў чалнаке - не намі рашаецца. Каго пашле Багародзіца той у рабы божай (імя) і народзіцпа. Памалю Багародзіцу зжаліцца - у добры час няхай дзіця явіцца і на здравіі маць застанецца. Амінь.

Чытаць загавор нада ў комнаце рожаніцы, куды ніхто не зайдзе, седзячы пры етым на табурэце. Кругом паставіць і запаліць нячотнае калічаства свечак.

***
Пры цяжкіх родах

Прыгатаваць цеста, памешваць яго і гаварыць:

- Я цябе, квашанка, твару не доўга, цеста выходзіць і падымаецца скора так рабе божай (імя) мучыцца не доўга часок мінутны, а скарэй цем пача, мучэнне легча. Амінь.

***
Гэты заговор трэба перапісаць на лісток бумагі і палажыць пад подушку рожаніцы:

- Дзверы прахадныя атверзашася, сірэч нябесныя, і ты, атрочыца, ізыдзі, заве Хрыстос, Гасподзь Бог наш. Амінь.
Записан
услуг не оказываю , в личке не консультирую.

Анир

  • Пользователь
  • **
  • Репутация: +31/-0
  • Вес голоса: 3
  • Анир has no influence.
  • Сообщений: 90
Re: Загавары цяжарным
« Ответ #1 : 04 Август 2015, 15:55:43 »

Еще один заговор на облегчение родов:

Госпаду Богу малюся
Прычыстай Мамки прошу
Прычыста мамка по небу шла
У руках ключы несла
Царски врата атмукала
Грэшнае цела растварала


Читать на воду 3, 9 раз, дать выпить роженице.
Записан
В северное окно моей комнаты бьет жуткий свет Полярной звезды.
 

Фазы Луны на RedDay.ru (Москва)

Yandex.Metrika